Ажыка дуброўная
Выгляд
Ажыка дуброўная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Luzula nemorosa E. Mey.
| |||||||||||||||||
|
Ажы́ка дуброўная[1][2], Ажыка белаватая (Luzula luzuloides) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна 30—60 см вышынёй. Расліна ўтварае дзёран. Верхняе лісце даўжэй суквецця ці роўнае яму, не шырэй за 4 мм. Суквецці з няроўнымі галінкамі, досыць шматлікімі. Кветкі на галінках сабраны па 2—5 у галоўкі. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, вострыя, белыя[2].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і астравоў; натуралізаваны ў Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Нарвегіі, усходняй Канадзе і на ўсходзе ЗША[3][4][5].
На тэрыторыі Украіны від расце ў лясах — у Карпатах[2].
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Квітнеючая расліна
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Luzula nemorosa E. Mey.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 415. (руск.) (укр.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- ↑ Ожика ожиковидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Ажыка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 41—42. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ожика ожиковидная — Luzula luzuloides: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)